Талін. Фота: Wikimedia

Талін. Фота: Wikimedia

Апошнім істотным пунктам рознагалоссяў было павелічэнне сямейнай дапамогі, чаго патрабавала Isamaa. Пытанне заключалася ў тым, колькі менавіта павінна складаць дапамога для сям'і з трыма і больш дзецьмі. Isamaa прапаноўвала 700 еўра, а партыя рэформаў стаяла на меншай суме. У выніку было ўзгоднена, што сума застанецца на ўзроўні 600 еўра, а дапамога будзе праіндэксаваная.

Раней тры палітычныя партыі дамовіліся аб павышэнні мінімуму даходаў, які не абкладаецца падаткам, тэрмінах пераходу на навучанне на эстонскай мове і схеме кампенсацыі цэн на электраэнергію.

Дзіцячая дапамога павысіцца да 80 еўра на месяц, для шматдзетных сем'яў — да 600 еўра. Мінімальны даход, які не будзе абкладацца падаткам, павысяць да 654 еўра.

Каб зменшыць высокія кошты на энергію, мяркуецца правесці рэформу рынку электраэнергіі, якая прадугледжвае магчымасць падчас ацяпляльнага сезона купляць электрычнасць у якасці ўніверсальнай паслугі не на біржы, пры гэтым дадатковая кампенсацыя для спажыўцоў складзе 50 еўра за мегават-гадзіну.

У 2024 годзе пачнецца поўны перавод дашкольнай адукацыі на эстонскую мову. У гэтым жа годзе пачнецца пераход і ў школах — з першага і чацвёртага класаў. З 2022 года павысіцца фінансаванне вышэйшай адукацыі — на 10 мільёнаў еўра.

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0