Сіндза Абэ

Сіндза Абэ

Ямагамі паведаміў, што меў крыўду на «канкрэтную арганізацыю» і лічыў, што Абэ быў яе часткай. Зрэшты, пакуль невядома, ці існавала гэтая неназваная арганізацыя на самай справе.

У паліцыі паведамляюць, што Ямагамі, верагодна, учыніў забойства з самаробнай стрэльбы. На відэа з месца трагедыі відаць, што зброя складаецца з двух цыліндрычных металічных частак, трывала змацаваных чорнай стужкай.

Падчас ператрусу дома ў падазраванага канфіскавана некалькі самаробных адзінак зброі, падобнай да той, з якой быў здзейснены напад. Зараз праваахоўнікі правяраюць, дзейнічаў Тэцуя Ямагамі самастойна ці меў саўдзельнікаў.

Як паведамлялася, сёння ў выніку цяжкага агнястрэльнага ранення былы прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ памёр у бальніцы. 

Тым часам японскія СМІ апублікавалі яшчэ адно відэа з момантам стрэлаў у Сіндза Абэ. На кадрах добра відаць, як першы стрэл не дасягнуў мэты, а забойца толькі з другога разу змог цяжка параніць былога прэм'ера Японіі.

Чытайце таксама:

Як палітычная кар'ера залежыць ад запалення кішэчніку. Незвычайная доля Сіндза Абэ, якога сёння забілі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?