Фота ілюстрацыйнае. Скрыншот з відэа
У момант трагедыі бацькі дзяўчынкі выйшлі з пакоя, дзе было адчыненае акно. Застаўшыся без нагляду дарослых, малая ўзлезла на падаконнік, абаперлася на маскітную сетку і выпала разам з ёй з акна.
Цяпер дзяўчынка знаходзіцца ў бальніцы са шматлікімі ўдарамі, траўмамі і пераломамі.





