Аксана Аўчынская змешчаная пад варту ў СІЗА па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па арт. 361-4 КК за перадачу звестак аб перамяшчэнні расійскай ваеннай тэхнікі ў адзін з телеграм-каналаў;

Алег Храмых змешчаны пад варту ў СІЗА па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па арт. 361-4 КК за перадачу звестак аб перамяшчэнні расійскай ваеннай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі ў адзін з телеграм-каналаў

Андрэй Раптуновіч заключаны пад варту ў СІЗА па абвінавачванні ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні па арт. 361-1 КК і ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы па арт. 361-3

Аляксандр Загдай заключаны пад варту ў СІЗА па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па арт. 361-4 КК за перадачу інфармацыі аднаму з тэлеграм-каналаў.

Канстанцін Байсараў асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па арт. 361-4 КК за перадачу звестак пра расійскую ваенную тэхніку ў адзін з тэлеграм-каналаў.

Праваабаронцы заклікаюць неадкладна вызваліць гэтых людзей, як і ўсіх астатніх палітвязняў.

Усяго ў Беларусі, паводле праваабаронцаў, 1237 палітвязняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2