Працэс вяла суддзя Таццяна Пірожнікава, паведамляе «Вясна».

Мінчука Аляксея Максюкова затрымалі 17 красавіка 2022 года і да суда змясцілі ў СІЗА №1 Мінска.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што ён нібыта прымаў ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту ў 2020 годзе і перакрываў рух транспарту.

Прысуд Максюкову — абмежаванне волі з накіраваннем ва ўстанову папраўчага тыпу тэрмінам на тры гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1