У студзені 1945 года ў ваколіцах вёскі адбылася бітва паміж партызанамі Арміі Краёвай і ўнутранымі войскамі НКВД, загінула 89 чалавек, менавіта ля Качычаў яны і былі пахаваныя.

У кастрычніку 2021 года на надмагіллях сведкі заўважылі сляды вандалізму: вылітую чорную фарбу ці бітум.

МЗС Польшчы 1 ліпеня выпусціла заяву, у якой выказала занепакоенасць «апаганьваннем месцаў польскай нацыянальнай памяці, што ўсё часцей адбываецца ў Беларусі». Паводле заявы, у асноўным гэтыя выпадкі адбываюцца на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, дзе знаходзіцца каля 550 месцаў спачыну польскіх жаўнераў, удзельнікаў народных паўстанняў і абаронцаў Гродна. За апошні час невядомыя спустошылі польскія надмагіллі і помнікі ў Багданах, Бабровічах, Дындылішках, Іўі, Ашмянах, Ёдкевічах, гаворыцца ў заяве.

Зраўнялі з зямлёй магілы жаўнераў Арміі Краёвай у Мікулішках на Ашмяншчыне

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
24