Уралаў падзяліўся ўражаннямі пра хіпстарскі квартал на вул. Кастрычніцкая.

«Там жа суцэльнае бчбэшніцтва, а побач жа інтэрнаты БДУ — галоўнай ВНУ рэспублікі, дзе рыхтуюць асноўныя кадры. Гэта ж пад іх і створана. Яны ж чэрпаюць адтуль інфармацыю.

Я адмыслова купіў сабе абанемент у спартзалу на Кастрычніцкай. Там нават шафкі адчыняеш, калі не Пагоня, то налепкі маднявыя хіпстарскія. Усе гэтыя кавярні так уладкаваныя. Натуральна, студэнты, якія жывуць у інтэрнатах БДУ, у гэтую прастору апускаюцца, праводзяць там час. І праз 5 гадоў у іх ужо кагнітыўнае ўспрыманне цалкам гатова, у тым ліку для таго, каб выходзіць на пратэст. Гэта ўсё было зроблена нездарма.

Нашы апаненты дзейнічаюць на дзесяцігоддзі наперад. Гэта вельмі важна разумець. Тэорыя і практыка кагнітыўных войнаў накіравана на дзесяцігоддзі, а то і больш», — сказаў ён.

Уралаў у інтэрв'ю БелТА вельмі часта выкарыстоўваў слова «кагнітыўны» ў самых розных варыяцыях.

  • «Мы гуляем у інфармацыйныя войны з нашымі апанентамі, а яны ўжо з намі гуляюць у кагнітыўныя. Гэта зусім іншы ўзровень. Задача кагнітыўнай вайны не данесці інфармацыю або перамагчы, а пагрузіць грамадства ў стан лёгкага вар'яцтва».
  • «У грамадстве яшчэ можа жыць вось гэта кагнітыўнае засмучэнне».
  • «Асноўная ідэалогія кагнітыўных войнаў (ЗША і натаўскія спецыялісты пра гэта непасрэдна кажуць), што яны ідуць заўсёды».

Паглядзіце, як часта выкарыстоўвае гэтае слова праўладны каментатар, якога называюць «палітолагам».

Клас
7
Панылы сорам
101
Ха-ха
164
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
5