Пры гэтым у горадзе, дзе няма ні аэрапортаў, ні вайсковых аэрадромаў, ніякіх вучэнняў у гэтым раёне не анансавалася. Таму натуральна, што думалася пра пачатак сапраўднай вайны.
Толькі неўзабаве мэр горада Паланга Шарунас Вайткус паведаміў, што на літоўскім узмор'і ў раёне Клайпеды, аказваецца, праходзілі «вучэнні, пра якія ні жыхароў, ні прадстаўнікоў улады ніхто не папярэдзіў». Знішчальнік НАТА выпускаў падчас іх сігнальныя ракеты.
Жыхары знялі момант вучэнняў і дзяліліся відэа пра гэта. А тэлефон, паводле ягоных слоў, стаў «чырвоным ад званкоў».





