Як сцвярджае прэс-служба ДПК, машыну памежнікі абстралялі, каб прымусіць тых, хто ў ёй знаходзіўся, спыніць рух. Усяго сілавікі нібыта зрабілі адзін папераджальны стрэл у паветра і сем стрэлаў па колах аўтамабіля.
Як дадаюць у ведамстве, на месцы здарэння і па месцы жыхарства затрыманых сілавікі выявілі цеплавізар, прыбор начнога бачання, шэсць радыёстанцый і навігатар. З якой мэтай яны хацелі нелегальна перабрацца праз мяжу — пакуль не паведамляецца.
«У дачыненні да ўсіх правапарушальнікаў пачаты адміністрацыйны працэс за замах на незаконнае перасячэнне мяжы, парушэнне памежнага рэжыму і непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў органаў пагранслужбы. Пасля высвятлення ўсіх абставінаў дзеянням мужчын будзе дадзена прававая ацэнка», — піша прэс-служба ДПК.





