Сын і бацька Кузнечыкі ўжо ў бяспецы за мяжой
«Нешта мне падказвае, што гэтая гісторыя не скончаная. Мы валодаем інфармацыяй пра не зусім прыстойныя паводзіны дыпламатаў у бягучай сітуацыі. Не буду забягаць наперад, але, думаю, што, цытую класіка, будзе вельмі цікава», — сказаў Анатоль Глаз.
Жыхары Віцебска Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі, бацька і сын, у 2020 годзе ўдзельнічалі ў пратэстах. Ратуючыся ад пагоні сілавікоў, яны праз плот пералезлі на тэрыторыю дыппрадстаўніцтва і паўтара года заставаліся ў амбасадзе. Месяц таму стала вядома, што ім удалося выбрацца з Беларусі і яны цяпер у Латвіі.
Чытайце таксама:
«Знаёмы пісаў: ідзі прасі прабачэння, прыбяры свой гонар, а то сядзіш у амбасадзе». Кузнечыкі, якія ўцяклі з Беларусі, расказалі і паказалі, як жывуць цяпер





