Усяго праз некалькі дзён пасля нападу Расіі на Украіну, калі ўсё больш уцекачоў прыбывала ў Польшчу, украінскія мужчыны з'язджалі ў зваротным кірунку. Гэта людзі, якія працавалі або вучыліся ў Польшчы.

Польскі рынак працы гэта адчуў.

Асабліва ў такіх галінах, як будаўніцтва і транспарт.

Па даных аналітычнага цэнтра Міжнароднага агенцтва па працаўладкаванні Gremi Personal, дэфіцыт мужчын на рынку працы Польшчы, які стаў відавочным з пачатку вайны, працягвае пагаршацца. Гэта таксама прыводзіць да павышэння ставак заработнай платы ў галінах, дзе патрабуецца мужчынская рабочая сіла.

Аналіз паказвае, што колькасць прапаноў па працаўладкаванні для мужчын расце. Цяпер у Gremi Personal іх на 40% больш, чым тыдзень таму. Гэта тычыцца як кваліфікаваных, так і некваліфікаваных работнікаў. Калі раней гэта былі ў асноўным будаўнічы сектар, транспарт і лагістыка, то цяпер закранутыя ўсе галіны.

У якасці выхаду з сітуацыі Gremi Personal прапануе кліентам прыцягваць работнікаў з Азіі, у прыватнасці з Казахстана, Узбекістана і іншых краін: яны гавораць па-руску і адносна лёгка могуць замяніць украінцаў. Аднак самай вялікай цяжкасцю з'яўляецца доўгае чаканне такіх работнікаў. На казахаў і ўзбекаў не распаўсюджваецца дзеянне студзеньскай папраўкі да Закона аб іншаземцах, і іх працаўладкаванне звязанае з адміністрацыйнымі бар'ерамі. Працэс выдачы працоўных віз займае некалькі месяцаў, і працэнт адмоваў па іх высокі.

Між тым, польскія кампаніі спрабуюць працаўладкаваць у Польшчы мужчын з Украіны, якія засталіся тут пасля пачатку вайны. Па словах прадстаўніка Gremi Personal, за апошні месяц стаўкі выраслі на 15%. Некваліфікаваныя рабочыя-мужчыны атрымліваюць ад чатырох тысяч злотых на рукі (800 еўра), кваліфікаваныя — яшчэ больш. Канкурэнцыя сярод іх вельмі высокая, таму стаўкі будуць расці і далей.

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1