Фота: Віктар Талочка, Sputnik via AFP

Фота: Віктар Талочка, Sputnik via AFP

Пра гэта ён заявіў на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам, паведамляе яго прэс-служба.

«Цяпер мы вельмі актывізаваліся па працы на расійскім кірунку. Суверэнітэт, незалежнасць — гэта святое. Інтарэсы беларускага народа. Але трэба разумець, што ў Расіі глабальныя інтарэсы. У іх таксама адпаведныя погляды на развіццё Беларусі. І гэта правільна. Сёння ўжо ўсе зразумелі, што такое Беларусь для Расіі і Расія для Беларусі. У гэтым плане нам таксама прыйдзецца актывізавацца», — сказаў Лукашэнка.

Ён дадаў, што Беларусь павінна зрабіць максімум па яднанні з Расіяй, але захаваць суверэнітэт і незалежнасць.

«Захоўваючы суверэнітэт, незалежнасць, мы павінны зрабіць максімум па кааперацыі ў эканоміцы, па нашым адзінстве, яднанні. Усё зрабіць для таго, каб ніхто не мог кінуць камень у нас, што мы не вырашылі нейкія пытанні ва ўзаемаадносінах з Расіяй. … Мы досыць разумныя, як я казаў, для таго, каб з расіянамі выбудаваць нармальныя адносіны», — заявіў ён.

Клас
1
Панылы сорам
66
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
61