У найбліжэйшыя гадзіны Джонсан зробіць афіцыйную заяву.
За апошнія два дні з урада Джонсана сышлі больш за 40 палітыкаў. Прыхільнікі спрабавалі ўгаварыць прэм'ера сысці ў адстаўку, але ён адмаўляўся.
Паведамляецца, што Джонсан працягне выконваць абавязкі прэм’ера да абрання новага ўрада восенню.
Хваля адставак пачалася пасля прызначэння на ўрадавую пасаду члена парламента Крыса Пінчара, якога абвінавачвалі ў сэксуальных дамаганнях.