Будынак Парку высокіх тэхналогій у Мінску

Будынак Парку высокіх тэхналогій у Мінску

Нямецкая асацыяцыя лічбавай індустрыі «Bitkom» прапанавала ўраду Германіі вырашыць кадравы голад у гэтай галіне. Цяпер на рынку працы не хапае каля 100 тысяч праграмістаў. Менавіта таму адмыслоўцы прапаноўваюць урадоўцам знізіць патрабаванні да ведання працаўнікамі нямецкай мовы і паскорыць працэдуру выдачы працоўных візаў.

«Мы прэзентавалі адмысловую праграму пад назвай #greencard22, якая, у прыватнасці, прапануе на працягу аднаго тыдня выдаваць дазвол на жыхарства і дазвол на працу спецыялістам, якія ўжо маюць канкрэтную прапанову адносна працы», — кажа Адэль Холдампф-Вендэль з кампаніі «Bitkom».

Пакуль прадстаўнікі рынку вядуць перамовы з палітыкамі і спадзяюцца на станоўчае вырашэнне пытанняў. Самі яны зыходзяць з таго, што каля 170 тысяч IT-спецыялістаў ужо пакінулі Расію і што іх можна было б зацікавіць перспектывамі жыцця і працы ў Германію, уступіўшы ў канкурэнцыю за іх з ЗША. Пра беларускіх праграмістаў асобна не гаворыцца.

Сярод іншага кампанія Bitkom прапануе, каб не ўзнікла пагрозаў бяспецы, пераканацца, што суіскальнікі на працу ў Германіі не падтрымліваюць вайну Расіі ў Украіне і падзяляюць найважнейшыя прынцыпы і каштоўнасці нямецкай дэмакратыі. Праўда, якім чынам гэта зрабіць, яны не ведаюць і толькі спадзяюцца, што надзейны спосаб ёсць у дзяржаўных органаў.

Клас
18
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1