Фота: СК

Фота: СК

СК выставіў абвінавачванне ў наўмысным прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў (пункты 2, 3, 6, 7 часткі 2 артыкула 147 КК) 27-гадоваму ўладальніку трэнажорнай залы ў Мінску за збіццё 38-гадовага супрацоўніка, які скраў з залы гантэлі. Пра гэта паведамляе Следчы камітэт.

Паводле версіі следства, у красавіку ўладальнік залы заўважыў, што зніклі дзве гантэлі. Ён высветліў, што іх скраў і пасля здаў у пункт прыёму металалому падсобны рабочы. Прараб, якому ўладальнік залы паведаміў аб крадзяжы, папрасіў прабачэння ў яго за падначаленага, выкупіў і вярнуў інвентар. СК піша, што «27-гадоваму мінчуку гэтага падалося недастаткова, і ён вырашыў пагаварыць з вінаватым у сітуацыі асабіста».

Уладальнік залы сустрэўся з рабочым у падземным пераходзе. Той паспрабаваў уцячы, але ўладальнік дагнаў яго «і нанёс не менш за сем удараў па розных частках цела, а затым прывёз рабочага ў тую самую трэнажорную залу», удакладняе ведамства.

«Дэманструючы ўсёдазволенасць і беспакаранасць, у прысутнасці сваіх знаёмых, ён зноў збіў пацярпелага. Прымусіў яго стаць на калені і прасіць прабачэння за здзейснены крадзеж. Усе супрацьпраўныя дзеянні абвінавачаны здымаў на відэа», — піша Следчы камітэт.

Бізнэсоўца затрымалі праз некалькі дзён. Супрацоўнікі міліцыі выявілі пры ім марыхуану — яе канфіскавалі пры ператрусе па месцы жыхарства абвінавачанага.

.

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1