2 ліпеня ў інтэрнэце з’явілася відэа, на якім малады мужчына запіхвае ў багажнік жывога лебедзя. Ён казаў, што зробіць з птушкі далікатэс.
Як сцвярджаецца, сябры 33-гадовага жыхара Наваполацка спынілі яго, таму з птушкай усё добра. Мужчына абышоўся штрафам у 15 БВ, хаця яму пагражаў арышт.