Еўрасаюз не плануе ваяваць з Расіяй, заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль у інтэрв'ю японскай газеце Yomiuri.

«ЕС не хоча вайны з Расіяй, і эканамічныя санкцыі граюць цэнтральную ролю ў яго адказе на агрэсію (ваенныя дзеянні ва Украіне). Гэтыя меры ўжо пачалі дзейнічаць і будуць узмацняцца ў найбліжэйшыя месяцы», — сказаў дыпламат.

Па яго словах, санкцыі супраць Расіі ўжо ўплываюць на ваенна-прамысловы комплекс краіны. Яны абмяжоўваюць магчымасці вытворчасці такіх ракет як «Іскандэр» і «Х101», сказаў Барэль. Ён палічыў, што такія санкцыі маюць вырашальнае значэнне ў кантэксце ваенных дзеянняў ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0