Здарэнне адбылося ў мінулую суботу, паведамляе адзін з праўладных тэлеграм-каналаў.

Раніцай чацвёра хлопцаў з Пінска паехалі за горад пасмажыць мяса, выпілі. Неўзабаве 28-гадовага рабочага фірмы змарыла, і ён заснуў проста пад адкрытым небам. Сябар падахвоціўся адцягнуць таварыша ў цень.

Аднак той прачнуўся і з шампуром стаў кідацца на таго. Супакоіць яго вырашыў іншы калега, але атрымаў удар шампуром у жывот. Хлопец не здаўся і пару разоў ударыў крыўдзіцеля па твары. 

Дапамогу сталі аказваць «прабітаму» хлопцу — прамылі і перавязвалі рану. І толькі праз час заўважылі, што абясшкоджаны хуліган ляжыць без руху. Медыкі канстатавалі яго смерць, а крыўдзіцеля забралі ў бальніцу

Цяпер у трагедыі разбіраецца міліцыя.

Клас
1
Панылы сорам
9
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
10
Абуральна
1