У «Сахнут» пацвердзілі атрыманне ліста, але не сталі каментаваць адказ, які цяпер знаходзіцца на разглядзе ў офісе арганізацыі ў Ерусаліме. Адказ будзе ўзгоднены з Міністэрствам замежных спраў і канцылярыяй прэм'ер-міністра.

«У рамках працы дэлегацыі габрэйскага агенцтва ў Расіі ад нас час ад часу патрабуецца ўносіць пэўныя карэктывы, як таго патрабуюць улады… Кантакты з уладамі адбываюцца пастаянна, з мэтай працягу нашай дзейнасці ў адпаведнасці з правіламі, усталяванымі кампетэнтнымі органамі. Нават сёння такі дыялог мае месца», — прыводзіць выданне каментарый «Сахнут».

Гэты загад можа спыніць працэс аліі расійскіх габрэяў у Ізраіль, а таксама паставіць пад пагрозу праекты габрэйскіх суполак у Расіі.

Рашэнне аб забароне дзейнасці «Сахнута» было прынятае на фоне росту напружанасці паміж Ізраілем і Расіяй з-за пазіцыі Ерусаліма ў дачыненні да вайны ва Украіне і яго палітыкі падтрымкі Кіева.

4 ліпеня МЗС Расіі назваў непрымальнымі ўдары па Сірыі, у якіх абвінавачваюць Ізраіль, і запатрабаваў іх безумоўнага спынення.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
7