Міністры замежных спраў Фінляндыі і Швецыі Пека Хаавіста і Ан Ліндэ падпісалі ў штаб-кватэры НАТА пратаколы аб уступленні ў альянс. Дакументы таксама былі падпісаныя генеральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбергам, які назваў падзею гістарычнай і падкрэсліў, што дзверы альянса застаюцца адчыненымі для дэмакратычных дзяржаў Еўропы.
Пека Хаавіста адзначыў, што Фінляндыя чакае хуткага працэсу ратыфікацыі. Ан Ліндэ назвала падпісанне пратаколаў важным крокам на шляху да паўнавартаснага ўдзелу ў НАТА.
Фінляндыя і Швецыя стануць сябрамі НАТА толькі пасля таго, як неабходныя для гэтага дакументы ратыфікуюць усе краіны, якія ўваходзяць у альянс.