«Да канца 2022 года ЕС скароціць імпарт расійскай нафты на 90%. Мы таксама імкліва скарачаем імпарт газу. Імаверна, Уладзімір Пуцін лічыў, што Еўропа не наважыцца ўвесці санкцыі з-за сваёй энергетычнай залежнасці ад РФ. Гэта адзін з тых значных пралікаў, якія дапусціў расійскі рэжым падчас гэтага канфлікту», — піша Барэль.

Дыпламат прызнаў, што такая хуткая адмова ад расійскіх энерганосьбітаў стварае сур'ёзныя цяжкасці для многіх краін ЕС, а таксама для шэрагу сектараў эканомікі.

«Але гэта цана, якую мы павінны заплаціць за абарону нашай дэмакратыі і міжнароднага права, і мы прымаем неабходныя меры для вырашэння гэтых праблем у духу поўнай салідарнасці», — дадаў дыпламат.

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0