Касым-Жамарт Такаеў. Фота: прэс-служба прэзідэнта Казахстана

Касым-Жамарт Такаеў. Фота: прэс-служба прэзідэнта Казахстана

Такаеў выказаў занепакоенасць у сувязі з пагрозамі энергетычнай бяспекі ў свеце. Казахстан, па яго словах, гатовы выкарыстоўваць свой вуглевадародны патэнцыял з мэтай стабілізацыі сітуацыі на сусветных і еўрапейскіх рынках.

Па словах Такаева, краіна прыхільная да развіцця ўстойлівых сувязяў з Еўрасаюзам — найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Казахстана.

Пасля нападу Расіі на Украіну 24 лютага ЕС удвая скараціў сваю залежнасць ад расійскага газу — прыкладна да 20% ад агульнага аб'ёму паставак. Але краіны Еўропы ўжо выкарысталі большасць варыянтаў дыверсіфікацыі паставак, такіх як імпарт звадкаванага газу морам.

Пачынаючы з красавіка, Расія спыніла пастаўкі ў Балгарыю, Польшчу, Фінляндыю, Нідэрланды, Данію і значна скараціла газавую плынь у Германію. Краіны Балтыі самі спынілі імпартаваць газ з Расіі.

Міжнароднае энергетычнае агенцтва (МЭА) лічыць, што Еўропа павінна тэрмінова рыхтавацца да таго, што Расія зімой можа цалкам перакрыць пастаўкі газу.

Клас
27
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0