Расійскія вайскоўцы ў Лісічанску. Фота з тэлеграм-каналаў

Расійскія вайскоўцы ў Лісічанску. Фота з тэлеграм-каналаў

Украінскім сілам было цяжка весці агонь супраць такой масавай канцэнтрацыі зброі. Бронк лічыць, што замест гэтага Украіна спрабавала аказваць ціск на расійскія пазіцыі ў іншых месцах на лініі фронту, у Херсоне на поўдні і ў Харкаве на поўначы.

Расіяне кожныя пару дзён прасоўваліся на кіламетр ці каля таго і паступова рухаліся наперад. Тое, што мы бачым цяпер, з'яўляецца кульмінацыяй гэтай аперацыі, дадае Бронк.

Украіна цяпер будзе мець нашмат карацейшы ўчастак лініі фронту на гэтай тэрыторыі, якую трэба абараняць, але вымушаная адмовіцца ад добра ўмацаваных гарадскіх пазіцый, бо яны былі прарваныя, кажа эксперт.

Меншая даўжыня лініі фронту для абароны азначае, што забеспячэнне будзе прасцейшым. Ва ўкраінцаў шмат лёгкай пяхоты, вельмі матываванай, але цяжкіх механізаваных сіл у іх не так шмат, ім прасцей утрымліваць пазіцыі, чым іх адваёўваць. Таму страта Лісічанска ў цэлым — гэта ваенная няўдача, патлумачыў Джасцін Бронк.

Гарады Славянск і суседні Краматорск — ключавыя для наступнай лініі абароны Украіны — цяпер у зоне даступнасці расійскай арміі.

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
13
Абуральна
23