Яраслаў Качыньскі. Фота: AP

Яраслаў Качыньскі. Фота: AP

«Пакуль што Беларусь цалкам падпарадкаваная Расіі. Лукашэнка ледзь не паплаціўся за захаванне сваёй улады далучэннем да Расіі. Вядома, ён ухіляецца ад удзелу ў вайне, таму што баіцца, што ў выпадку паражэння Расіі — а ён так думае — Захад урэшце ўступіць у гэтую вайну, і яна скончыцца поўным паражэннем», — цытуе словы Качыньскага Польскае радыё.

На думку палітыка, цяпер у Беларусі няма сілаў, якія б змаглі скінуць Лукашэнку. «Чаму тое паўстанне, якое ўспыхнула летам пазамінулага года, скончылася паражэннем? Проста таму, што вялікія прадпрыемствы не далучыліся да яго», — сказаў старшыня ПіС.

«З іншага боку, магчыма, у Еўропе будзе фармавацца новая геапалітычная сістэма, і ў Беларусі таксама адбудуцца змены ў рамках гэтай сістэмы. Я б гэтага вельмі хацеў, але цяпер не магу нічога абяцаць», — падкрэсліў лідар партыі.

Як падкрэсліў Яраслаў Качыньскі, гаворка ідзе пра вынік вайны ва Украіне, які, як ён падкрэсліў, пакуль адкрытае пытанне.

Клас
26
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2