«На днях зайшла ў краму і войкнула. Вялікую ўпакоўку памперсаў для свайго малога пастаянна купляла за 62 рублі. Яны ўвесь час былі на акцыі, у прынцыпе, як і іншыя падгузнікі.

Выбар у такім плюс-мінус дыяпазоне цэн быў заўсёды. Учора заходжу — 150 рублёў!

І проста наогул няма нічога на акцыі, нават самых кепскіх памперсаў. У тры разы паднялася цана! А мне дзве такія ўпакоўкі патрэбныя на месяц. На які сегмент людзей яны разлічваюць?» — абураецца маладая мама.

Яна зазначае, што ёсць памперсы і таннейшыя. Але яны горшыя па якасці, працякаюць, таму эканоміі грошай не будзе.

«Тут нагадаю, што дзіцячыя [выплаты] цяпер 530 рублёў. Акрамя падгузнікаў, яшчэ патрэбная сумесь. Вось і прыкіньце, падлічыце. У выніку знайшла на дастаўцы ўпакоўку за 55 рублёў. І ўжо забрала. Роўна такія ж памперсы, што і тыя, якія каштавалі 150 рублёў. Слоў няма…»

Увогуле, жанчына збіраецца стаць донарам, каб мець дадаткова грошай.

«Памперсы сталі апошняй кропляй, пасля якой вырашыла здаваць кроў. Таму што пакуль з немаўляткам на руках і яго рытмам росту падпрацоўку сабе дазволіць не магу. Яшчэ і мужа падбіваю. Выйдзе ад донарства 280 рублёў з дваіх раз на два месяцы», — піша жанчына.

Клас
4
Панылы сорам
16
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
22
Абуральна
8