«Наступныя пару тыдняў будуць яшчэ больш цікавымі», — абяцае ён журналістам.

Але аўтары артыкула прыходзяць да высновы, што гэта не падобна на поўнамаштабны контрнаступ, бо асноўная ўвага ўкраінскай арміі пакуль на спробах спыніць наступ Расіі на ўсходзе, дзе быў страчаны Лісічанск.

Паўднёвая групоўка УСУ не валодае рэкамендаванай для паспяховага наступлення трохразовай перавагай, пішуць журналісты. Па іх словах, украінскія вайскоўцы скардзяцца, што ім бракуе боепрыпасаў і пяхоты.

«Наша начальства любіць перабольшваць поспехі на полі бою», — цытуе выданне ўкраінскага камандзіра з пазыўным «Бандэрас». Паводле яго слоў, сітуацыю могуць змяніць пастаўкі большай колькасці заходніх ракетных сістэм, а пакуль на паўднёвы напрамак накіравалі толькі некаторую колькасць амерыканскіх гаўбіц M777.

Па словах іншага ўкраінскага вайскоўца з тэрытарыяльнай абароны, войска РФ пабудавала для абароны сваіх рубяжоў пад Херсонам ўзмоцненыя падземныя бункеры. Таксама сур'ёзную праблему для УСУ ўяўляе прысутнасць мясцовых жыхароў, якіх акупанты выкарыстоўваюць ў якасці жывых шчытоў. 

Наступу ўкраінскай арміі таксама не спрыяе адкрыты ландшафт Херсонскай вобласці, на якім войскі аказваюцца ўразлівымі для артылерыйскіх удараў. Па звестках, на якія спасылаецца Economist, у маі УСУ панеслі значныя страты пад сялом Давыдаў Брод у Херсонскай вобласці пры спробе фарсіраваць раку Інгулец.

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
17
Абуральна
2