Гараеву 23 гады. Скончыў педагагічны ўніверсітэт у Мінску, адвучыўся на гісторыка, але апошнім часам працаваў настаўнікам фізкультуры ў школе. 

Самбіст у мінулым, ён падпісант ліста за Лукашэнку. 

Яго бацька Аляксандр Палішчук у 2021 годзе выступаў у складзе хакейнай каманды Гомельскай вобласці, калі тая гуляла супраць каманды Лукашэнкі, пісала раней «Трыбуна». На тым матчы Аляксандр Палішчук быў прызнаны найлепшым гульцом сваёй каманды, а сын змог сфатаграфавацца з Лукашэнкам.

Гараеў на той момант працаваў у мінскім «Дынама», камандзе КХЛ, але неўзабаве яго «спусцілі» на ніжэйшы ўзровень — у «Дынама» з Маладзечна, якое гуляе ў чэмпіянаце Беларусі.

Як вядома «Нашай Ніве», Гараеў маніторыў сацсеткі сваіх калег і пісаў на іх характарыстыкі кіраўніцтву. Збіраў інфармацыю і на фанатаў хакейнага «Дынама», якія пачалі байкатаваць матчы з-за палітычнай сітуацыі.

Нагадаем, сёння стала вядома, што мінскага самбіста збілі на сочынскім пляжы «Фрэгат».

Тэлеграм-канал Mash так апісваў падзеі. Дзве дзяўчынкі, 6 і 14 гадоў, здымалі ролік, раздаючы адпачывальнікам прыгожа нарэзаную садавіну. Супрацоўнікі пляжа ўбачылі ў іх канкурэнтаў і груба папрасілі сысці. Старэйшы брат дзяўчынак, Мікіта заступіўся за іх, а калі трое работнікаў паспрабавалі прагнаць яго сілай, пачалася бойка.

На падмогу супрацоўнікам пляжа, піша канал, прыйшло чалавек дзесяць з палкамі і жалезнымі прутамі. Прыйшлося выклікаць хуткую для беларуса. Ён да гэтага часу ў цяжкім стане.

Факт здарэння пацвердзіла і краснадарская паліцыя.

Клас
40
Панылы сорам
14
Ха-ха
57
Ого
7
Сумна
6
Абуральна
5