У прыватнасці, ён праінфармаваў аб захопе горада Лісічанск, паведамляе ваеннае ведамства.
Украінскі бок пакуль афіцыйна не пацвердзіў гэтае паведамленне.
Украінскія крыніцы яшчэ днём у суботу, 2 ліпеня паведамлялі, што горад па-ранейшаму знаходзіцца пад кантролем УСУ. Прадстаўнік Нацыянальнай гвардыі Украіны Руслан Музычук пераконваў: «Каля Лісічанска ідуць жорсткія баі, але горад пад кантролем УСУ».
Лісічанск — апошні буйны горад у Луганскай вобласці, які застаецца пад кантролем украінскай арміі. Напярэдадні кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі Сяргей Гайдай у сваім телеграм-канале распавядаў, што расійскія вайскоўцы «вядуць штурм нафтаперапрацоўчага завода, утрымліваюць паўночна-заходнюю і паўднёва-ўсходнюю яго часткі».





