Пра гэта сказаў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Аляксей Арастовіч падчас інтэрв'ю на «Фейгін Live».

Ён адзначыў, што атака на Крымскі мост сапраўды магчымая. Але пакуль цяжка казаць пра нейкія канкрэтныя планы ўкраінскага камандавання. Паводле яго, у гэтай вайне няма абмежаванняў.

«Сантыментаў ніхто не адчувае. Трэба будзе ‒ ударым па Крымскім мосце, у правільны момант, у патрэбны час. Не пытанне», ‒ сказаў Арастовіч.

Ён дадаў, што цяпер у УСУ нібыта няма ўзбраення, якое б тэхнічна магло нанесці ўдар па пераправе на анэксаваны Крым.

Клас
55
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3