Акрамя Брэста і Высокага, вельмі горача было ў Пружанах (+32°С), Драгічыне (+31,8°С) і Пінску (+31,2°С).

Вышэй за 30 градусаў тэмпература фіксавалася таксама ў Гродзенскай вобласці і на поўдні Міншчыны. У Мінску паветра прагрэлася да + 28,9°С.

У папярэдні ж дзень, 30 чэрвеня, на Брэстчыне ў некаторых месцах былі пастаўленыя тэмпературныя рэкорды, прытым што і ранейшыя былі адносна нядаўнія. Так, у Пружанах да гэтага самым гарачым 30 чэрвеня было ў 2019 годзе, калі было зафіксавана 31,8°С. Сёлета ж паветра прагрэлася да 32,9°С. У Высокім слупок тэрмометра тры гады таму паказаў 32,4°С, гэтым разам — 33,5°С вышэй за нуль. А ў Брэсце сёлета 30 чэрвеня было плюс 33,9°С, у той час як у раней рэкордным 2019-м — 32,9°С. 

Па прагнозах сіноптыкаў, спякотнае надвор'е ў Беларусі захаваецца да канца тыдня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
1