«Гэты працэс запушчаны (…). Нічога дзіўнага ў тым, што цяпер гэтыя адносіны адсутнічаюць. Але мы ніколі не зачыняемся. Скажу толькі, што з гэтага часу і надалей ні амерыканцам, ні ЕС мы верыць не будзем, мы будзем рабіць усё неабходнае, каб не залежаць ад іх у крытычна важных галінах», — заявіў Лаўроў.

Пра жалезную заслону сказаў журналістам і Уладзімір Макей.

«Абрысы жалезнай заслоны ўжо не толькі маячаць на гарызонце. Фактычна падмурак яе ўжо ўзведзены. У тым ліку і ў фізічным сэнсе, калі мы возьмем стварэнне сцяны, якая падзяляе Белавежскую пушчу. Палітычныя кантакты абмежаваныя, зведзены на нішто. У гандлёва-эканамічнай сферы на нас аказваецца санкцыйны ціск, разрываюцца створаныя дзесяцігоддзямі сувязі. Нават у тым, што тычыцца адносін паміж грамадзянамі, таксама цяпер ніякіх кантактаў няма з улікам таго, што абмежаваная лагістыка ўзаемадзеяння. Закрытая паветраная прастора для палётаў беларускіх і расійскіх кампаній. Таму жалезная заслона сёння будуецца ўжо самімі заходнікамі», — сказаў міністр.

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг на саміце НАТА ў Мадрыдзе таксама параўнаў адносіны Расіі і краін — членаў альянсу з часамі халоднай вайны.

Клас
10
Панылы сорам
12
Ха-ха
24
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
0