Ірына Кучвальская. Фота з сацсетак
«Я супраць гібелі ва Украіне ні ў чым не вінаватых людзей, разбурэння іх гарадоў. Я супраць вядзення агрэсіўнай вайны з украінцамі з тэрыторыі Беларусі», — патлумачыла яна мэту пікета.
Час і месца правядзеньня пікета Кучвальская збіраецца ўзгадніць з мясцовымі ўладамі.
Фота з сацсетак
27 лютага, у дзень правядзення рэферэндуму па зменах у Канстытуцыю, Ірына Кучвальская прыйшла да выбарчага ўчастка ў школе з плакатам супраць вайны. За гэта яна атрымала 15 сутак арышту.
Пасля адбыцця пакарання Ірына Кучвальская напісала скаргі ў розныя інстанцыі, дзе пералічыла магчымыя парушэнні заканадаўства і патрабавала праверыць умовы ўтрымання арыштаваных у ІЧУ. На яе звароты прыходзілі адказы, што і ўмовы ўтрымання, і харчаванне, і правілы ўнутранага распарадку «адпавядаюць заканадаўству».
Таксама яна звярталася да дэпутатаў і ў пракуратуру, прыходзіла на асабістыя прыёмы.





