З 144 вызваленых — 95 абаронцаў «Азоўсталі». А сярод іх — 43 вайскоўцы палка «Азоў».

Гэта самы вялікі абмен палоннымі з пачатку поўнамаштабнай вайны, распачатай Расіяй супраць Украіны.

Усяго вызвалена:

  • 59 байцоў Нацыянальнай гвардыі;
  • 30 — Ваенна-марскіх сілаў;
  • 28 — Узброеных сілаў Украіны;
  • 17 — Дзяржаўнай памежнай службы Украіны;
  • 9 — тэрытарыяльнай абароны;
  • 1 — Нацыянальнай паліцыі Украіны.

Сярод вызваленых — 23 афіцэры і 69 вайскоўцаў сяржанцкага і старшынского складу. Найстарэйшаму з іх споўнілася 65 гадоў, самаму малодшаму — 19.

Большасць вызваленых украінцаў маюць цяжкія пашкоджанні: агнястрэльныя і аскепкавыя раненні, выбуховыя траўмы, апёкі, пераломы, ампутацыі канечнасцяў. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?