Згадаўшы пра паспяховыя народныя зборы сродкаў у Літве і Украіне, а таксама пазіцыю кампаніі «Байкар», якая, уражаная салідарнасцю, перадала беспілотнікі ўкраінцаў задарма, польскія ініцыятары збору звяртаюцца да суайчыннікаў:
«Памятаеце Бучу, Ірпень, Марыупаль? Давайце прымем удзел у гэтай бітве. Купім польскія Байрактары! Сума надзвычай амбіцыйная, але збор ідзе выдатна! Калі мы збярэм менш, перадамо ўсё ў Фонд Узброеных сілаў Украіны ў Нацыянальным банку Украіны. Тое ж самае мы зробім з лішкам».
Пастаўленая задача сабраць 22 500 000 злотых (каля 5 000 000 даляраў). Пакуль сабралі каля 250 000 злотых, але наперадзе яшчэ месяц збору.
Чытайце таксама:
Украінцы сабралі грошы на чатыры «Байрактары» за тры дні. Хоць збіраліся на тры за тыдзень





