У аўторак Сейм прыняў адпаведныя папраўкі да Закона аб прыродным газе: «за» прагаласавалі 123 члены Сейма, двое ўстрымаліся. Згодна з новым законам, газатранспартная сістэма краіны і тэрмінал звадкаванага прыроднага газу (СПГ) кампаніі Klaipedos nafta будуць даступныя толькі пастаўшчыкам з краін, якія не ўяўляюць пагрозы нацыянальнай бяспекі, за выключэннем пастаўшчыкоў, якія транспартуюць газ транзітам у Калінінград, паведамляе Delfi.lt.

Яшчэ ў пачатку сакавіка Klaipedos nafta прыпыніла прыём грузаў расійскай кампаніяй «Новатэк» пасля таго, як Еўрасаюз увёў з-за вайны на Украіне санкцыі ў дачыненні да расійскага алігарха Генадзя Цімчанкі, якога можна лічыць асобай, што кантралюе групу «Новатэк». Акрамя таго, з красавіка Літва, дамагаючыся поўнай незалежнасці ад «Газпрама» і адказваючы на энэргетычны шантаж Расіі ў Еўропе і вайну ва Украіне, цалкам адмовілася ад паставак расійскага газу па трубаправодзе. У цяперашні час расійскі газ працягвае транспартавацца транзітам праз Літву ў Калінінград, але ў адрознага ад звычайнага тэхнічным рэжыме, які забяспечвае толькі перадачу колькасці газу, неабходнага для транзіту.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0