Па Мікалаеве вораг выпусціў 11 ракет. Частка з іх збіла СПА. Папярэдне, абышлося без ахвяр.
А вось у Ачакаве трое загінулых, у тым ліку 6-гадовае дзіця. Яшчэ шасцёра параненыя, 3-месячнае дзіця ў коме.
Працягваюць разбіраць завалы.
Нагадаем, што ў выніку ўчорашняга абстрэлу Краменчуга загінулі 18 чалавек, 59 параненыя, 36 прапалі без звестак.





