Фота: «Украінская праўда»
— Мы хочам, каб (у НАТА) было разуменне і прызнанне таго, што Украіна з'яўляецца краевугольным каменем у сістэме бяспекі на Еўрапейскім кантыненце, — заявіў Жоўква. — Калі чальцы НАТА не прызнаюць цяперашнюю сітуацыю з тым, што адбываецца ў Еўропе і Украіне, тады гэты дакумент стане проста яшчэ адной паперкай, абсалютна няважнай. Чальцы НАТА адмовілі нам у нашым жаданні. У гэтым кірунку мы пакуль утрымаемся ад любых крокаў.
Па словах Жоўквы, НАТА абавязаны прыбраць любыя згадкі неабходнасці дасягнення «партнёрскіх адносінаў» з Расіяй. Ён дадаў, што альянс павінен дэклараваць выразныя і адназначныя папярэджанні Расіі адносна яе агрэсіўных намераў.





