Дзяніс Сальмановіч. Скрын
Спіс папоўнілі мінчане Дзяніс Сальмановіч і Андрэй Слізюк. Іх абвінавачваюць у распальванні варожасці (артыкул 130 КК), стварэнні тэрарыстычнай арганізацыі (артыкул 290-4 КК) і закліках да санкцый (артыкул 361 КК).
Сілавікі затрымалі Дзяніса Сальмановіча 4 кастрычніка 2021 года.
У праўладным тэлеграм-канале яго назвалі чалавекам, які ствараў «увесь візуал», «саму ідэю, канцэпцыю, прадумваў лагатыпы і сімвалы, распрацоўваў тэорыю, стратэгію і тактыку» і «асабіста агучваў амаль усё тэрарыстычныя відэа».
Пра Андрэя Слізюка пакуль нічога не вядома.





