«Я гатовая добраахвотна сесці ў беларускую турму і ўзяць на сябе ўсе крымінальныя артыкулы Ігара ўзамен на ягоную свабоду. Калі вам вельмі хочацца, вы можаце мне накінуць яшчэ парачку крымінальных спраў для атрымання большай асалоды. Я іду на такі крок толькі пры ўмове, што Ігар з дачкой пакіне краіну. Вы нічога не губляеце, бо ў вашай краме чалавечых лёсаў іх колькасць застанецца той жа», — заявіла жонка палітвязня.
Ігара Лосіка затрымалі роўна два гады таму, 25 чэрвеня 2020 года, у снежні 2021 года яму прысудзілі 15 гадоў калоніі.





