У паведамленні аператыўнага камандавання «Поўнач» адзначаецца, што а пятай раніцы па Чарнігаўскай вобласці быў зладжаны масавы ракетны абстрэл. З тэрыторыі Беларусі з самалётаў і з зямлі выпусцілі 20 ракет па населеным пункце Дзясна. 

Вядома пра руйнаванні аб’ектаў інфраструктуры, папярэдне без ахвяр.

Па наваколлі Жытоміра выпусцілі 24 ракеты з самалётаў, якія зайшлі з Беларусі. Пра гэта паведаміў Сяргей Сухамлін, кіраўнік горада.

Былі абстраляныя вайсковыя аб'екты вакол горада. У сам горад нічога не прыляцела. 

«Лукашэнка пятляе перад Пуціным і сваёй арміяй, але сёння мы пабачылі пацвярджэнні таму, што і так вядома пра яго. Пабачылі, што Беларусь таксама бярэ ўдзел у вайне, як і РФ», — сказаў Сухамлін.

Кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Бунэчка паведаміў, што адзін вайсковец загінуў, яшчэ адзін быў паранены. Па ягоных словах, па горадзе былі выпушчаныя 30 ракет.

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
50