Слонім. Фота ілюстрацыйнае

Слонім. Фота ілюстрацыйнае

Хлопчык быў зусім адзін і не змог растлумачыць, хто ён такі і дзе яго бацькі, бо амаль не размаўляў. Некалькі гадзін яго вазілі па кварталах, спадзеючыся, што ён зможа паказаць, дзе жыве. Але гэтага не адбылося. Заява аб знікненні дзіцяці ў праваахоўныя органы таксама не паступала.

Нічога не заставалася, як змясціць дзіця на ноч у медустанову, а раніцай працягнуць пошукі яго бацькоў. Мама знайшлася неўзабаве. Яна расказала, што ёй стала дрэнна, пасля чаго яна прыняла лекі і заснула. А сын тым часам самастойна адкрыў дзверы і выйшаў. Бацька ў гэты час быў на працы, а другое дзіця таксама спала.

Клас
1
Панылы сорам
14
Ха-ха
1
Ого
7
Сумна
3
Абуральна
2