Крыніца: wikimedia.org

Крыніца: wikimedia.org

Маласольныя агуркі не толькі смачныя, але і вельмі карысныя. Яны ўтрымліваюць, у прыватнасці, ацэтылхалін, які рэгулюе наш крывяны ціск. Яны таксама аказваюць дабратворны ўплыў на перыстальтыку кішэчніка. Акрамя таго, у маласольных агурках ёсць прабіятычныя бактэрыі, якія ўмацуюць наш імунітэт.

Таксама яны ўтрымліваюць вітаміны С, Е, А і К. Яны ўтрымліваюць таксама калій, магній, фосфарную кіслату і кальцый. І гэта нізкакаларыйны прадукт — усяго 11 кілакалорыяў на 100 грамаў (да прыкладу, у хлебе — 200 — 250 кілакалорыяў).

Як зрабіць маласольныя агуркі «насуха»? 

Інгрэдыенты:

  • паўтара кілаграмы агуркоў,
  • тры сталовыя лыжкі солі,
  • пучок кропу,
  • шэсць вялікіх зубчыкаў часныку,
  • тры лаўровыя лісты,
  • прыправы на смак,
  • тры дробкі перцу.

Вам таксама спатрэбяцца тры вялікія пакеты, якія можна завязаць (можна поліэтыленавыя, але не тонкія).

Гатаванне (у канцы будзе відэа, на якім паказаны ўвесь працэс):

  1. Старанна вымыйце агуркі, абрэжце канцы і размяркуйце іх пароўну на тры пакеты.
  2. Дадайце соль, нарэзаны кроп і здробнены часнык. Пакладзіце спецыі ў кожны пакет.
  3. Закрыйце іх і энергічна падтрасіце, каб усё змяшалася. Затым змясціце пакеты ў халадзільнік. Праз некаторы час падтрасіце іх зноў. Гэта гарантуе раўнамернае размеркаванне спецый.
  4. Пакладзіце пакеты назад у халадзільнік. Праз восем гадзінаў яны будуць гатовыя — але можна патрымаць іх болей.

Клас
38
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
2