Па словах расійскага чыноўніка, гэта можа быць звязана з закрыццём межаў Беларусі з Украінай і Польшчай і, адпаведна, скарачэннем аб'ёму прадукцыі, якая закупляецца там.

«Вызваленыя нішы закрываюцца за кошт унутранай вытворчасці, а для экспарту застаецца менш рэсурсаў», — сказаў Сяргей Данкверт.

Варта адзначыць, што ў пачатку 2022 года Рассельгаснагляд пры правядзенні лабараторных аналізаў прадукцыі, якая ўвозіцца з Беларусі на тэрыторыю Расіі, фіксаваў вялікую колькасць парушэнняў і неадпаведнасцяў нормам і патрабаванням заканадаўства. У выніку беларускія мяса і малако часам бракаваліся, частка тавараў не дапускалася на расійскі спажывецкі рынак.

Так, у красавіку бягучага года ў рамках маніторынгу прадукцыі жывёлагадоўлі, якая паступала ў Расію з Беларусі, было выяўлена 45 неадпаведнасцяў ветэрынарна-санітарным патрабаванням ЕАЭС. Гэты паказчык амаль у тры разы перавышае колькасць выяўленых парушэнняў заканадаўства ў першым квартале 2022 года (16 выпадкаў).

Сяргей Данкверт адзначыў, што цяпер Рассельгаснагляд пастаянна знаходзіцца на сувязі з калегамі з Беларусі. «Мы паведамляем ім пра ўсе знойдзеныя парушэнні, і яны самі прымаюць меры і рэагуюць. Пакуль мы больш адкрываем для паставак беларускія прадпрыемствы, чым закрываем», — паведаміў Данкверт.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0