Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Фота: Вікіпедыя
Крыніцы Матолькі сцвярджаюць, што на мінулым тыдні ў Нацбанку прайшла нарада, падчас якой банкам была даведзена задача ў найкарацейшыя тэрміны ўвесці камісію за зняцце наяўных з рахункаў для нерэзідэнтаў у памеры мінімум 15%.
Мэта гэтага — абмежаваць магчымасць здзяйснення валютна-абменных аперацый расіянамі, не даць ім забіраць і вывозіць з Беларусі замежную валюту.
Паколькі Нацбанк не хоча асацыяваць сябе з гэтым рашэннем, таму ніякіх афіцыйных дакументаў няма, усё даводзілася ў вуснай форме. А прычыны яго прыняцця ў тым, што
апошнія месяцы расіяне пачалі масава ездзіць у Беларусь і скупляць даляры і еўра, зарабляючы на курсавой розніцы. Цяпер жа беларускі Нацбанк спрабуе ў прамым сэнсе спыніць вымыванне валюты з краіны.
«У Расіі прысутнічае цяпер такая валютная схема: купіць даляр за рублі, перавесці на свой замежны рахунак, перавесці ў наяўныя ў замежным банку, увесці назад у РФ наяўныя USD, прадаць даражэй», — паведамляюць крыніцы.
На дадзены момант беларускімі банкамі ўведзеныя наступныя абмежаванні для нерэзідэнтаў (расіян):
- Банк Дарабыт. Камісія 20% за выдачу наяўных з рахункаў для нерэзідэнтаў (выключэнне — расійскія рублі і заробкі);
- Альфа-Банк (Беларусь). Камісія 15% за выдачу наяўных у касах банка і ліміт на зняцце наяўных з картаў банкаў-нерэзідэнтаў у банкаматах — 500 рублёў на тыдзень;
- МТБ Банк. Камісія 15% за залічэнне грашовых сродкаў па Р2Р-пераводах, выкананых у прыладах і сэрвісах банкаў-нерэзідэнтаў і ліміт на зняццё наяўных з картаў банкаў— нерэзідэнтаў у банкаматах — 500 рублёў на тыдзень;
- Банк ВТБ (Беларусь). Ліміт на зняццё з картаў «Мір» банкаў-нерэзідэнтаў — 5 рублёў.
- БНБ-Банк. Забарона на Р2Р-пераводы на карты банка з-за мяжы ў любых валютах.





