«У «Андроідзе» гэта працуе па змоўчанні, калі беларуская мова ўсталяваная як сістэмная (ужо праз тыдзень, пакуль уручную), а ў iOS (паколькі Apple ніяк не хоча афіцыйна дадаваць падтрымку) мы зрабілі пераключальнік у наладах самой праграмы. Заходзьце, змяняйце на беларускую мову — і наперад», — паведаміў праграміст.
Цяпер з інтэрфейсу на сайце перакладзеныя:
- усе пункты меню;
- усе элементы кіравання;
- падказкі;
- кастамныя элементы дызайну (напрыклад, на галоўнай старонцы);
- форма падачы;
- унутраныя сэрвісы («av.by фінансы», ацэнка кошту аўто, чэк-лісты праверкі аўто, захаваныя пошукі).
«iOS і Android ў суме — гэта 44% усіх сесій на av.by. Вэб таксама загаворыць па-беларуску, але пазней, гэта зрабіць трыху складаней, і там калегі рыхтуюць іншы круты рэліз. Таму ўсталёўвай апку, уключай мову і кайфуй», — падсумаваў Геранін.





