Фота: AP
З пачатку расійскага ўварвання ў Марыупалі загінула 22 тысячы чалавек, заявіў мэр горада Вадзім Бойчанка.
«Наша асцярожная лічба, пакуль мы яшчэ маглі лічыць, гэта 22 тысячы мірнага насельніцтва, якіх забілі акупацыйныя войскі. Гэта ў разы больш, чым фашысцкая Германія зрабіла за два гады акупацыі», — заявіў Бойчанка падчас брыфінгу.
Паводле яго слоў, гэтая ацэнка з'яўляецца «асцярожнай», паколькі маштабы разбурэнняў даюць падставы меркаваць, што рэальная колькасць можа быць нашмат большай.
У цяперашні час горад кантралюецца расійскімі вайскоўцамі.





