ФОТА: dsns_telegram
Улады Украіны вымушаныя выдаткоўваць штомесяц да 5-6 млрд даляраў, каб «справіцца з гэтай вайной», заявіла кіраўніца Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) Саманта Паўэр 21 чэрвеня падчас ток-шоў The Way Forward.
Па словах Паўэр, гэта «ашаламляльныя» выдаткі, і нават тых 7,5 млрд даляраў, якія адміністрацыя ЗША рыхтуецца вылучыць у якасці дапамогі Украіне, не хопіць, каб пакрыць выкліканыя вайной выдаткі.
«Мы ведаем, што ў далейшым спатрэбіцца яшчэ вялікая прамая бюджэтная падтрымка», — падкрэсліла кіраўніца USAID.
У красавіку Сусветны банк прагназаваў падзенне ВУП Украіны на 45,1 адсотку ў параўнанні з папярэднім годам. Вайна і выкліканае ёй перамяшчэнне асоб здольныя істотна адбіцца на паказчыках беднасці ва Украіне. Доля насельніцтва краіны, якая жыве за рысай беднасці (для краін з супастаўнымі даходамі гэты парог складае 5,5 даляра ЗША на дзень), пагражае рэзка ўзрасці — з 1,8 да 19,8 адсотку, папярэдзіў Сусветны банк.





