Фота: AP
Па словах Паўэр, гэта «ашаламляльныя» выдаткі, і нават тых 7,5 млрд даляраў, якія адміністрацыя ЗША рыхтуецца вылучыць у якасці дапамогі Украіне, не хопіць, каб пакрыць выкліканыя вайной выдаткі.
— Мы ведаем, што гэтых грошай не хопіць, мы ведаем, што ў далейшым спатрэбіцца яшчэ вялікая прамая бюджэтная падтрымка, — падкрэсліла кіраўніца USAID.
У красавіку Сусветны банк прагназаваў падзенне ВУП Украіны на 45,1 працэнта ў параўнанні з папярэднім годам. Вайна і выкліканае ёй перамяшчэнне асоб здольныя істотна адбіцца на паказчыках беднасці ва Украіне. Доля насельніцтва краіны, якая жыве за рысай беднасці (для краін з супастаўнымі даходамі гэты парог складае 5,5 даляра ЗША ў дзень), пагражае рэзка ўзрасці — з 1,8 да 19,8 працэнта, папярэдзіў Сусветны банк.





