«Абавязкова займуся гэтым пытаннем. Даступнасць, цана. Абяцаю, што ніхто там на кішэню працаваць не будзе», — паабяцаў ён, адказваючы на пытанні работнікаў агракамбіната, піша БелТА.
Ён таксама звярнуў увагу на асартымент: «Павінна быць маса разнастайнасці. Не трэба заганяць дзяцей у нейкую вузкую прастору. Гэтая разнастайнасць павінна быць дастатковай».
Пра тое, што ў школах з 2023 года будзе ўведзеная школьная форма, стала вядома на мінулым тыдні. Паведамляецца, што ў кожнай школе яна будзе свая.





