Адносна колькасці забітых украінцаў Арастовіч паўтарыў лічбу, ужо названую ім 11 чэрвеня ў праграме Марка Фейгіна:

«Прыблізна пад 10 тысяч забітымі. Параненымі прыкладна адзін да трох, гэта значыць каля 30 тысяч, але трэба разумець, што 96-98% параненых вяртаюць назад у войска. То-бок гэта не тыя параненыя, якія інвалідамі застаюцца назаўсёды». 

Таксама ён папярэдзіў пра тое, што ў некалькі найбліжэйшых дзён трэба чакаць інтэнсіфікацыі ваенных дзеянняў. Папярэдзіў пра небяспеку жыхароў Харкава, не выключыў магчымасці другой бітвы за горад і параіў вывезці з яго дзяцей. Зрэшты, у тое, што расіяне могуць узяць Харкаў, ён не верыць, лічыць гэта нерэальным. Але наступленне на гэты горад можа быць спробай адцягнуць увагу ад Ізюмскага і Луганскага кірункаў. 

Крануўся Арастовіч і перспектыў наступлення на Херсоншчыне. Ён паведаміў, што пры вызваленні Херсона акупантаў, якія там жывуць, будуць расстрэльваць Гэта тычыцца тых, хто «не здымецца і сыдзе, а наадварот, прыцягнуў свае сем'і ў пустыя кватэры чужых людзей». Пры гэтым ён адзначыў, што УСУ нібыта знаходзяцца за 15-18 км ад Херсона. Горад, маўляў, ужо відаць з бінокля.

Што да перспектыў разбурэння Крымскага моста, анансаванага апошнім часам, то ён не лічыць гэтую справу простай:

«Па-першае, да Крымскага моста не даб'юць нават амерыканскія гаўбіцы HIMARS пры цяперашніх абрысах поля бою.

Па-другое, знішчыць Крымскі мост — гэта вельмі складаная тэхнічная задача … Ён так зроблены, што туды тактычны ядзерны удар трэба наносіць, каб яго абрынуць, бо нават прылёт пяці тон выбухоўкі гэтую апору не разбурыць да канца.

А што тычыцца палатна — яно хутка аднаўляецца». Таксама ён адзначыў, што ў мост складана трапіць.

Клас
29
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
9
Сумна
5
Абуральна
5